Казка — гэта цуд, які прысутнічае ў жыцці кожнага чалавека з дзяцінства. Сустрэча з казкай і яе персанажамі заўсёды радасная і жаданая. Гэта магчымасць на некалькі хвілін апынуцца ў чароўным свеце, дзе дабро заўсёды перамагае зло.

У казачным свеце апынуліся вучні 2 “Б” класа 19 сакавіка. Мерапрыемства “Казкі сінявокай краіны” пазнаёміла дзяцей з вялікай колькасцю выдатных казак. Вучні змаглі не толькі нагадаць любімыя казкі, але і стаць галоўнымі героямі. І сапраўды казка —  адзін з тых колераў вясёлкі, які робіць дзіцячы свет больш цёплым і сардэчным.